Краязнаўчы экскурс “Па крупіцах збіраючы гісторыю”
19 лютага спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сямёнавіча Жукоўскага – краяведа-энтузіяста, публіцыста, заснавальніка народнага музея ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П. І. Батава г. Слоніма”. З гэтай нагоды ў філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка” для вучняў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма” прайшоў краязнаўчы экскурс “Па крупіцах збіраючы гісторыю”. Прысутных пазнаёмілі з жыццёвым шляхам знакамітага земляка, расказалі пра тое, як ствараўся народны музей спачатку ў Чамярах, затым у сярэдняй школе № 4 г. Слоніма , як Аляксандр Сямёнавіч усё сваё жыццё працягваў пошукавую і даследчую працу па ўзнаўленню гераічнага мінулага Слонімшчыны.