Літаратурнае знаёмства “Калі душа нарадзілася крылатай”
3 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” ля выставы “Сузор’е вялікіх імен” прайшло літаратурнае знаёмства “Калі душа нарадзілася крылатай” да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Савіцкага. А. Савіцкі таленавіты празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Юнацкія гады прайшлі са зброяй у руках у радах абаронцаў свабоды і незалежнасці Радзімы ў час вайны. Кола творчых выданняў пісьменніка даволі шырокае: тэма вайны, праблемы вясковага жыцця, духоўны свет сучаснікаў, тэма дзяцінства. З адным з твораў і пазнаёміліся юныя чытачы бібліятэкі, адкрыўшы старонкі аповесці-казкі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”. Казачныя прыгоды жыхароў невялікага акварыўма паведамілі аб цэлым свеце падводнага царства, выклікаўшы хвалю дабрыні, спачування і любові да прыроды ў слухачоў.



