Літаратурнае падарожжа “Беларускай казкі праменьчык залаты”
13 студзеня ў філіял “Гарадская бібліятэка № 2”упершыню наведаліся выхаванцы 6 групы ДУА “Дзіцячы сад № 18 г. Слоніма”. Загадчык бібліятэкі Гурская А. М. правяла экскурсію ў зале абанемента, пазнаёміла з самымі незвычайнымі кнігамі фонда. Бібліятэкар Кацярына Бакун правяла літаратурнае падарожжа “Беларускай казкі праменьчык залаты”. Казачная карусель закружыла дзяцей у віхры загадак, гульняў і вясёлых конкурсаў па беларускім народным казкам: пагулялі ў гульню-імітацыю, а таксама паслухалі казку ўслых “Хто жыве ў двары?”, пазнавалі казкі па урыўку. У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі беларускую народную казку “Піліпка-сынок”, мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжкамі з выставы “Беларуская казка – розуму падказка”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі расфарбоўкі па гэтай тэмытыцы.