Літаратурнае падарожжа «З любоўю да роднай зямлі»
15 кастрычніка ў Слонімскай раённай бібліятэцы ім. Я. Коласа прайшло літаратурнае падарожжа «З любоўю да роднай зямлі» да 75-гадовага юбілею беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, педагога і нашага земляка Аляксея Якімовіча. Трэццяк Ганна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, распавяла вучням 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 імя П. І. Батава г. Слоніма» пра жыццёвы і творчы лёс пісьменніка, пазнаёміла вучняў з тымі кнігамі, якія знаходзяцца ў нашым музеі беларускай кнігі. Дзеці з вялікай цікавасцю іх разглядалі.