Літаратурнае падарожжа «Пісьменнік краіны маленства» (да 75- дня нараджэння Аляксея Якімовіча)
30 верасня ў філіяле «Гарадская бібліятэка № 2» для навучэнцаў 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя У. І. Пяленіцына г. Слоніма» бібліятэкар Кацярына Бакун правяла літаратурнае падарожжа «Пісьменнік краіны маленства» (да 75-ці годдзя з дня нараджэння празаіка, драматурга Аляксея Мікалаевіча Якімовіча). У пачатку мерапрыемства бібліятэкар певедаміла школьнікам пра жыццё, пра творчы шлях пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з яго творамі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе. На прыканцы мерапрыемства некалькі вучняў прачлі казкі Аляксея Якімовіча услых. Чытаючы апавяданні і казкі пісьменніка, хлопцы і дзяўчаты даведаліся шмат пазнавальнага і павучальнага.