Літаратурнае падарожжа “Рыцар слова”
26 лістапада ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” для чытачоў “сярэбранага” узросту адбылося літаратурнае падарожжа “Рыцар слова”, прысвечанае класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння. Для прысутных была падрыхтавана прэзентацыя “Быў. Ёсць. Буду”, у якой расказывалася аб жыцці і асаблівасцях творчасці пісьменніка, грамадскай дзейнасці і аб ушанаванні яго памяці ў Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства чыталі ўслых пранікнёныя вершы У. Караткевіча, знаёміліся з творамі пісьменніка з кніжнай выставы “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць”.




