Літаратурная вандроўка “Вітаем кніжку беларускую”
У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у філіяле “Гарадская бібліятэка №4” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы яслі-сад №14 г. Слоніма” прайшла літаратурная вандроўка “Вітаем кніжку беларускую”. Падчас мерапрыемства кожны наведвальнік мог паўдзельнічаць у гульні “Перакладзі”, “Загадка”, “Адзін лішні”, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу да прыгожай і мілагучнай, роднай мовы. Бібліятэкар пацікавілася ў дзяцей, ці ведаюць яны беларускія прымаўкі і прапанавала паўдзельнічаць у гульні “Складзі прымаўку”. У дапамогу была прадстаўлена кніжная выстава.
Літаратурная вандроўка прайшла з карысцю – дапамагла замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.





