Літаратурная віктарына “Беларуская казка – розуму падказка”
24 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” у рамках Нядзелі дзіцячай кнігі для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера “Сузор’е” ДУА “Сярэдняя школа № 10 імя В. І. Пеленіцына г. Слоніма” прайшла літаратурная віктарына “Беларуская казка – розуму падказка”. Бібліятэкар Кацярына Бакун паведаміла прысутным пра тое, што такое казка, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя казкі. Разам з юнымі чытачамі ўспомнілі казкі пра жывёл, удзельнічалі ў шматлікіх віктарынах і конкурсах, праглядзелі беларускую народную казку “Піліпка”. У канцы мерапрыемства дзецям быў праведзены агляд літаратуры па беларускім народным казкам.