Літаратурная гадзіна “Вялікі беларускі энцыклапедыст”
29 кастрычніка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы” была праведзена літаратурная гадзіна “Вялікі беларускі энцыклапедыст”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Янкі Саламевіча – вядомага беларускага энцыклапедыста, літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, бібліёграфа, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), аўтара першага ў Беларусі “Слоўнiка беларускiх псеўданiмаў i крыптанiмаў (XVI–XX стст.)”. Янка Саламевіч – наш земляк, які нарадзіўся ў вёсцы Малая Кракотка. Ён быў вялікім беларускім энцыклапедыстам, роўнага яму ў Беларусі больш не было. Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчым шляху Янкі Саламевіча. Прысутныя з цікавасцю знаёміліся з кнігамі, якія аўтар паспеў выдаць за сваё жыццё. Мы вельмі ганарымся сваім знакімітым земляком.



