Літаратурные жмуркі «Да навукі праз казкі» (да 75-годдзя Аляксея Якімовіча)
10 кастрычніка ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна» з юнымі «краяведайкамі» з ДУА «Гімназія № 1 г. Слоніма імя Ф. М. Сінічкіна» прайшло чарговае паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні. На паседжанні былі арганізаваны літаратурныя жмуркі «Да навукі праз казкі», прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, знакамітага дзіцячага пісьменніка Аляксея Якімовіча. Дзеці з вялікім задавальненнем знаёміліся з кнігамі пісьменніка, а іх у яго вельмі шмат –гэта аповесці, апавяданні, казкі, гумарэскі, смяшынкі, фантастычныя і прыгодніцкія творы. А вучні, знаёмячыся з казкамі, зразумелі, што з дапамогай іх можна адолець розныя навукі. Паседжане прайшло у добрай і вясёлай атмасферы.



