Літаратурны ваяж “Казкі дзеда Яраслава”
3 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” для вучняў 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма” прайшоў літаратурны ваяж “Казкі дзеда Яраслава”, прысвечаны да 95-годдзя Яраслава Пархуты. Бібліятэкар Кацярына Бакун паведаміла дзецям пра жыццё і творчасць пісьменніка, паказала, якія яго кнігі ёсць у бібліятэцы. Адна з іх, “Казкі дзеда Яраслава”, вельмі зацікавіла юных чытачоў, якія гучна чыталі казкі «Кропелька» і «Як рабілі вясёлку», перакладалі словы на рускую мову, адгадвалі загадкі.