Літаратурны конкурс “У краіне фальклору”
22 студзеня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” правялі літаратурны конкурс “У краіне фальклору”, прысвечаны вуснай народнай творчасці. Навучэнцы 5”В” і 6”В” класаў ДУА “Сярэдняя школа №10 імя В. І. Пеляніцына г. Слоніма” прынялі ўдзел ў спаборніцтве, якое выявіла веды дзяцей ў цікавым і загадкавым свеце духоўнага багацця нашых продкаў, дзе захаваны чалавечы вопыт і мудрасць. Конкурс быў складзены з шасці тураў пад назвамі: “Запрашаем у падарожжа”, “Казка – ў жыцці падказка”, “Загадка – розуму зарадка”, “Народныя прыкметы”, “У прыказцы праўда свая”, “Легенды роднага краю”. Каманды “Буслік” і “Акацыя” паказалі добрыя вынікі і набралі аднолькавую колькасць балаў.







