Літаратурны круізм “Не саромся, беларус, гаварыць па-свойму”
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Зразумела, што ў кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Да гэтай даты ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4” прайшоў літаратурны круізм “Не саромся, беларус, гаварыць па-свойму” для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма”.
Дзеці дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая, а потым прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях.
