Літаратурны куфэрак “Дарогай казак”
Падчас зімовых канікул 6 студзеня супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера “Сузор’е” ДУА “Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пеляніцына г.Слоніма” прыгатавалі сюрпрыз у выглядзе літаратурнага куфэрка пад назвай “Дарогай казак”. У ім былі змешчаны заданні да розных гульняў, складзеных па матывам беларускай народнай творчасці. З ахвотай дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Хто гэта?”, “З якой казкі гэты ўрывак?”, “Хто згубіў рэчы?”, “Знайдзі герояў казак. Закрэслі словы ў радках”. Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Ліса, мядзведзь і мужык”. Лепшыя знаўцы казак атрымалі медалі.





