Літаратурны медыя час “Рыцар сумлення і свабоды”
29 красавіка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прайшоў літаратурны медыячас “Рыцар сумлення і свабоды” прымеркаваны 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй пісьменніка і яго творчасцю, а таксама правяла абзор кніжнай выставы “Капітан дзіцячых падарожжаў”. Дзецям было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны-загадкі “Раслінны і жывёльны свет Палесся”. Цікава прайшла інсцэніроўка дыялога герояў з аповесці Я. Маўра “Палескія рабінзоны”. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд відэаролікаў “Гэта мы”, “Палескія рабінзоны”, прысвечаных пісьменніку і аповесці “Палескія рабінзоны”.