Літаратурны партрэт «Мой дзень народзін – першы май»
Алег Лойка быў і застаецца вядомым чалавекам не толькі ў Беларусі, на Слонімшчыне, але і ў многіх краінах свету. Сёлета, першага мая, яму споўнілася б 93 гады. З гэтай нагоды ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа для вучняў 8 «Б» і 11 «Б» ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма» прайшоў літаратурны партрэт «Мой дзень народзін – першы май». Бібліятэкар Бэркус А. В. прадставіла прысутным мультымідыйную прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях Алега Антонавіча Лойкі. На заканчэнні мерапрыемства вучні наведалі музейны пакой Алега Лойкі.







