Літаратурны партрэт «Прага пазнання і асэнсавання»
10 снежня спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка – беларускага паэта, літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, перакладчыка, доктара філалагічных навук, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Міколы Арочкі (1930-2013).
З гэтай нагоды ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа ў музеі беларускай кнігі для вучняў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма» прайшоў літаратурны партрэт «Прага пазнання і асэнсавання». Бібліятэкар Т. А. Сявец расказала пра жыццёвы і творчы шлях Міколы Арочкі. З вялікім задавальненнем дзеці патрымалі ў руках кнігі з аўтографамі нашага земляка. Чыталі яго вершы, складалі пазл. Кожны вучань атрымаў на памяць закладку. У канцы мерапрыемства бібліятэкар правяла аглядную экскурсію ў музеі беларускай кнігі.







