Літаратурны час “Сцяжынкамі Якуба Коласа”
Трэцяга лістапада – дзень нараджэння вялікага паэта і празаіка Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма” прайшоў літаратурны час “Сцяжынкамі Якуба Коласа”. Дзеці пазнаеміліся з кнігамі пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, мастацкімі творамі пісьменніка, літаратуразнаўчымі артыкуламі, фотаздымкамі. Бібліятэкар Бэркус А. В. правяла з вучнямі віктарыну “Жыццё і творчасць Якуба Коласа” па старонках біяграфіі песняра беларускай зямлі.




