Лiтаратурная гадзiна “Родная мова – багатая спадчына”
21 лютага ў філіяле “Жыровiцкая сельская бiблiятэка” адбылася лiтаратурная гадзiна “Родная мова – багатая спадчына”. На мерапрыемстве прысутнiчалi вучнi 4 класа ДУА “Жыровiцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”. Бiблiятэкар пазнаёмiла вучняў з кнiгамi беларускiх пiсьменнiкаў, прадстаўленымi на кнiжнай выставе. Дзецi выконвалi розныя заданнi, прымалi ўдзел у гульнях на веданне беларускiх прымавак, “Пазнай партрэт пiсьменнiка”, “Перакладзi словы на беларускую мову”. Усе ўдзельнiкi праявiлi свае веды i даказалi, што ведаюць i любяць сваю родную мову.








