Майстар-клас па рамонту кніг “Працуем якасна”
12 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 4” для ўсіх жадаючых прайшоў майстар-клас па рамонту кніг “Працуем якасна”. Супрацоўнікі бібліятэкі размаўлялі з чытамі пра тое, як аказаць першую хуткую дапамогу пацярпелай кнізе, якую важную ролю аказвае кніга ў жыцці чалавека, як правільна захоўваць новыя кнігі. З дапамогай нажніц, клея, алоўка, лінейкі, паперы чытачы адрамантавалі каля 20 кніг. У Год якасці дзеці працавалі дружна, весела і якасна.