“Маленькія героі вялікай вайны”
Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста навучэнцы 5-7, 11 класаў ГУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” наведалі філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” на мерапрыемства, прысвечанае піянерам-героям у рамках бібліятэчнага праекта “Единый путь к Победе». Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з тэматычнай выставай “Маленькія героі вялікай вайны”, прачытала ўрыўкі з твораў, прысвечаных юным героям, расказала пра герояў – землякоў. Навучэнцы 11 класа Яўхута Ягор і Сяркевіч Ангеліна паведамілі ўдзельнікам сустрэчы пра подзвігі юных антыфашыстаў.





