Наведалі веску Вецявічы – радзіму беларускага паэта Міколы Арочка.
10 снежня бібліятэкар філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” і работнікі філіяла “Азярніцкі цэнтр народнай культуры” Канапацкая А.М., Дубовік А.І., Павачка В.М. наведалі веску Вецявічы – радзіму беларускага паэта, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, члена Саюза пісьменнікаў СССР Міколы Арочка. Работнікі культуры ўсклалі кветкі на магілу паэта і запалілі лампадку, а затым прайшлі па вуліцы Арочкаў, на якой знаходзіцца родная хата паэта.
Жыхары вескі Азярніца таксама добра памятаюць Мікалая Мікалаевіча, бо тут ён наведваў Азярніцкую сярэднюю школу, сустракаўся са сваім таварышам па пяру Алесем Сучком і прысвяціў адзін са сваіх вершаў возеру Бяздоннаму, якое знаходзіцца недалека ад нашай роднай вескі.