“Наша Перамога: хроніка Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945”
Наша Перамога [Тэкст] : хроніка Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 / уклад. М. Ф. Кадзет, У. П. Саламаха ; маст. А. Г. Званароў, К. Л. Дробаў, В. П. Калінін ; рэд. У. П. Саламаха. – Мн. : Литература и Искусство, 2004. – 320 с.
Дакументальна-мастацкая кніга “Наша Перамога” прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, гераічнаму подзвігу беларускага народа, які змагаўся разам з брацкімі народамі былога СССР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У кнізе выкарыстаны як арыгінальныя матэрыялы, так і матэрыялы з перыядычнага друку розных гадоў, а таксама фотадакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва. Кніга складаецца з раздзелаў: “Горкі час роднай зямлі. 1941”, “Свабода здабывалася ў змаганні. 1942-1943”, “І зноў ты свабодна, зямля беларуская! 1944”, “Помніць свет уратаваны. 1945”.
У кнігу ўвайшлі акрамя ўспамінаў ветэранаў, матэрыялы, сабраныя пісьменнікамі, журналістамі, гісторыкамі, педагогамі, школьнікамі. Пра сваіх бацькоў і дзядоў распавядаюць іх дзеці і ўнукі. Складальнікі кнігі пісьменнік Уладзімір Саламаха і карэспандэнт ваеннай газеты “Во славу Родины” Міхаіл Кадзет.
Запрашаем жыхароў раёна пазнаёміцца з кнігай «Наша Перамога». Яна знаходзіцца ў чытальнай зале Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа (па адрасу вул. Савецкая, 6) і ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” (па адрасу вул. Брэсцкая, 69\1).