Падарожжа па беларускім казкам «Казка нас добраму навучыць»
Казкі любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Яны акружаюць нас з самага маленства, вучаць дабру, справядлівасці. 23 красавіка бібліятэкар філіяла «Сурынская сельская бібліятэка» для дзяцей старэйшай групы ДУА «ВПК Рахавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа Слонімскага раёна» правяла падарожжа па беларускім казкам «Казка нас добраму навучыць». Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі герояў беларускіх казак, паўдзельнічалі ў конкурсах.



