«Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга»
Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. У. П. Свентахоўскі. – Мінск: БелЭн, 2005. – 592 с.: іл.
Выданне з’яўляецца заключнай кнігай серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Змяшчае агульны нарыс пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі; упершыню публікуе табліцы страт Чырвонай Арміі ў баях на тэрыторыі Беларусі. У кнізе даецца інфармацыя пра найбольш значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі кожнага раёна рэспублікі. Зроблены падлікі і публікуюца лічбы названых у кнігах «Памяць» прозвішчаў воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі і пахаваны тут, колькасць загінуўшых падпольшчыкаў, мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору. Даецца інфармацыя, калі і ў якім выдавецтве выйшла кніга «Памяць» па кожным раёне. Прыводзяцца звесткі пра найбольш значныя падзеі 2-й Сусветнай вайны.
Кніга багата ілюстравана, у ёй змешчана каля 4 тыс. каляровых і чорна-белых ілюстрацый, партрэтаў, карты.