Партрэт-бяседа “Творчасць Янкі Саламевіча”
19 кастрычніка ў музеі беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа, для гульцоў ФК “Слонім 2017”, прайшла партрэт-бяседа “Творчасць Янкі Саламевіча”. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бэркус Аксана паведаміла прысутным пра нашага земляка, які нарадзіўся ў вёсцы Малая Кракотка на Слонімшчыне. Я. Саламевіч з’яўляецца беларускім літаратуразнаўцам, фалькларыстам, бібліёграфам, перакладчыкам.



