Паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі” ‒ “Літаратурная спадчына Слонімшчыны”.
17 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна” прайшло чарговае паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі” пад назвай “Літаратурная спадчына Слонімшчыны”. Вучні 6 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Слоніма імя Ф. М. Сінічкіна”, якія з’яўляюцца членамі гэтага аб’яднання, акунуліся ў неверагодны, цудоўны свет твораў слонімскіх паэтаў і пісьменнікаў. Яны даведаліся пра жыццё і творчасць такіх знакамітых слонімскіх літаратараў, як Кандрат Лейка, Гальяш Леўчык, Анатоль Іверс, Алег Лойка і іншых. На паседжанні вучні пазнаёміліся з цікавымі біяграфічнымі звесткамі з жыцця пісьменнікаў і праслухалі вершы паэтаў пра родны край.