Паэтычная хвілінка “На сэрцы шчасця асалода”
11 кастрычніка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” з нагоды 110-годдзя з дня нараджэння паэтэсы і перакладчыцы Эдзі Агняцвет прайшла паэтычная хвілінка “На сэрцы шчасця асалода”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведаміла дзецям аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы, пазнаёміла з кніжнай выставай. Юныя чытачы ўпэўніліся ў тым, што на старонках кніг Э. Агняцвет многа сонца, дабрыні, бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гучных чытаннях вершаў пісменніцы.