“Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі”
Пад такой назвай 15 студзеня, у перыяд Святак, у філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” ладзіліся калядныя сустрэчы з чытачамі пажылога ўзроста. Свята Ражства Хрыстова займае надзвычайнае месца ў царкоўным календары. Гэта дзень увасаблення Сына Божага. Згодна старадаўнім павер’ям, навароджаны Бог вандруе па зямлі і рассылае людзям шчодрыя дары. Лічылася, што ў гэтыя часы спаўняюцца самыя запаветныя жаданні. Святкі з’яўляліся часам адпачынку вернікаў і суправаджаюцца святочнымі гульнямі, забавамі, калядаваннямі.
Філіял “Гарадская бібліятэка № 2” імкнецца далучаць сваіх чытачоў да традыцый святкавання Каляд. На гэтым мерапрыемстве госці пазнаёміліся з гісторыяй Ражства Хрыстова, з традыцыямі і абрадамі гэтага свята, з літаратурай тэматычнай выставы “Калядныя гісторыі”. На працягу мерапрыемства гучалі жарты, песні, прыкметы і павер’і. Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў стала тэатралізаванае прадстаўленне ў выкананні Кацярыны Бакун.