Прэм’ера спектакля «Хто вінаваты?»
15 кастрычніка спаўняецца 75 год з дня нараджэння нашага земляка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча. З гэтай нагоды у філіяле «Дзіцячая раённая бібліятэка» адбылася прэм’ера спектакля «Хто вінаваты?» па п’есе юбіляра. На спектакль былі запрошаны чытачы бібліятэкі, якія з вялікім задавальненнем паглядзелі казку.





