Прэс-дасье “Здаровы саюз – здаровыя дзяржавы”
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” арганізавалі прэс-дасье “Здаровы саюз – здаровыя дзяржавы”. За круглым сталом удзельнікі мерапрыемства павіншавалі адзін аднаго з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, абмеркавалі матэрыялы са старонак перыядычных выданняў на гэту тэму. Сяброўства. Добрасуседства. Супрацоўніцтва – асноўныя рысы ўзаемаадносін братэрскіх народаў і наша мэта берагчы, памнажаць, умацоўваць гэты саюз.


