Свята беларускай народнай творчасці “З крыніц адвечнай прыгажосці”
24 ліпеня ў аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства – свята беларускай народнай творчасці “З крыніц адвечнай прыгажосці”. Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” Сідорык С. В. прадставіла ўвазе гасцей кніжную выставу да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа “Песняры зямлі беларускай”. Усе прысутныя змаглі паўдзельнічаць у майстар-классах па ткацтву паясоў, вышыўцы ручніка, аплікацыі саломкай, якія праводзілі майстры рамёстваў і традыцыйнай культуры.