Творчая пляцоўка-майстэрня “Лялькі абярэгі”
У рамках бібліятэчнага праекта па духоўна-маральнаму выхаванню “Духоўныя каштоўнасці ў сэрцах людзей” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Юны дазнаўца”, прайшла творчая пляцоўка-майстэрня “Лялькі абярэгі”. Каб выхоўваць павагу да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў і культуры, пашырыць веды аб традыцыях, абрадах і святах беларускага народа бібліятэкар філіяла разам з удзельнікамі ўзгадвалі, што аб’ядноўвае нас: традыцыі і звычаі беларусаў, чыталі верш Ніла Гілевіча “Я – беларус”. Чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай “Вырабы з беларускіх народных матэрыялаў”, даведаліся, якое значэнне мелі лялькі-абярэгі ў жыцці нашых продкаў, якія ёсць віды лялек, з чаго яны зроблены і для чаго патрэбны, пра правілы стварэння народных лялек-абярэгаў. Разам з бібліятэкарам рабілі ляльку “Жадальніцу”, якая выконвае жаданні.





