Турнір “Знаўцы роднай мовы”
20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” адбыўся турнір “Знаўцы роднай мовы”. Дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера “Брыганціна” ДУА “Сярэдняя школа № 8” зрабілі падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, раскрываючы сакрэты беларускай мовы. Падзяліўшыся на дзве каманды, выхаванцы спаборнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Адгадай загадкі”, “Скажы наадварот”, “Выпраў памылкі” і “Наборшчыкі”. Удзельнікі турніра паказалі добрыя веды роднай мовы і цікавасць да гульні. Пераможцы атрымалі салодкія пачастункі.