Турнір мовазнаўства “Таямніцы беларускіх слоў”
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Таму менавіта ў гэты дзень загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” Чычыкайла М. А. прапанавала выхаваўцам ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Слонімскага раёна” паспаборнічаць у турніры мовазнаўства “Таямніцы беларускіх слоў”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні-размінцы “Назаві адным словам”, гульні “Знайдзі адпаведнік”, віктарыне “Шукаем і перакладаем”, гумарыстычнай гульні-адпачынаку “Выпраўляем памылкі” і іншых. Разам з бібліятэкарам гульцы адкрывалі таямніцы, якія схаваліся ў беларускай мове і яе словах. Напрыканцы турніра дзеці атрымалі самастойнае заданне сабраць і патлумачыць прыказку, і ўпэўніліся ў тым, што беларускія прыказкі найлепшым чынам сведчаць пра адметнасць нашай роднай мовы і мудрасць беларускага народа.