Урок бібліятэчнай мовы «Бібліятэчны слоўнік»
Урок бібліятэчнай мовы «Бібліятэчны слоўнік» прайшоў у філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» з вучнямі 4 класа ДУА “Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна». Дзеці даведаліся: што такое фармуляр, дзе жывуць кнігі, што абазначае слова «бібліятэка», дзе шукаць кафедру, як знайсці патрэбную літаратуру, чаму кажуць «кнігі любяць цішыню» і інш. А яшчэ пазнаёміліся з правіламі карыстання кнігамі і паслугамі бібліятэкі, замацавалі правілы паводзін у чытальнай зале.




