Урок памяцi “Гучыць набат Хатынi”
23 сакавіка ў філіяле “Iнтэграваная бiблiятэка аграгарадка Сянькоўшчына” прайшоў урок памяцi “Гучыць набат Хатынi”, якi сабраў юных наведвальнiкаў, каб яшчэ раз напомнiць аб страшный трагедыi, якую перажыў беларускi народ у час Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыял “Хатынь” – гэта дань памяцi не толькi спаленай весцы Хатынь, але i сiмвал кожнай знiшчанай вёскi, кожнай хаты, кожнага чалавека – ахвяр жорсткiх зверстваў фашызму. Урок заклiкае слухаць, глядзець i помнiць, каб не дапусцiць падобнае.