Філалагічны час “Адкрываю для сябе нанова беларускае роднае слова”
Бібліятэкар філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” правяла з вучнямі 5 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 імя І.М. Сухамліна г. Слоніма” філалагічны час “Адкрываю для сябе нанова беларускае роднае слова”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку. Дзеці з задавальненнем чыталі хуткагаворкі, перакладалі словы, успаміналі вывучаныя на памяць творы, удзельнічалі ў віктарыне “Так ці не”. Вучні паказалі, што беларуская мова – гэта не толькі вучэбны прадмет, але і жывая крыніца творчасці, гумару і натхнення.





