Час пытанняў і адказаў «Жорсткасць не дазваляецца»
22 жніўня, з мэтай прадухілення гвалту і жорсткіх адносін да непаўналетніх, у філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына», сярод удзельнікаў дзіцячага аб’яднання «Вясёлка», прайшоў час пытанняў і адказаў «Жорсткасць не дазваляецца». Бібліятэкар прапанавала дзецям абмеркаваць паняцці «гвалт», «жорсткасць», разгледзець іх віды і прыклады, задаць свае пытанні і атрымаць на іх адказы. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з заканадаўчымі дакументамі, органамі і іх дзеяннямі, накіраванымі на абарону дзяцей ад гвалту і жорсткасці ў адосінах да іх. Для самастойнага азнаямлення с тэмай дзецям прапанаваны буклеты, памяткі і матэрыялы выставы «Остановим насилие вместе».


