Чытацкі салон “Смак роднай мовы”
Да Міжнароднага дня роднай мовы – 21 лютага ў філіале “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” быў праведзены чытацкі салон “Смак роднай мовы”. Мерапрыемства пачалося са слоў Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”. Прысутныя чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, успаміналі беларускія народныя казкі. Быў праведзены конкурс на хуткасць перакладу слоў з рускай мовы на беларускую. Бібліятэкар пажадала прысутным больш размаўляць на сваёй роднай мове.




