Экскурсія “Край маіх продкаў”
27 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” разам з юнымі чытачамі адправіліся на экскурсію “Край маіх продкаў”, у час якой дзеці даведаліся аб некаторых старонках гісторыі сваей малой радзімы – аграгарадка Азярніца. Вандроўнікі прайшлі па старажытнай брукаванцы да крушні старога млына, падняліся на Стэльмахаву гару, адкуль адкрыліся цудоўныя краявіды родных мясцін, аб якіх з натхненнем Трафімчык Вікторыя расказала верш Анатоля Грачанікава “Беларускія краявіды”.








