Экскурсія ў музейны пакой беларускай кнігі
У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адбылася захапляльная экскурсія ў музейны пакой беларускай кнігі для навучэнцаў 1–3 класаў ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Слоніма”, прымеркаваная да 144-годдзя з дня нараджэння вялікага песняра беларускага народа – Якуба Коласа.
Для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак гэтае наведванне музейнага пакоя стала сапраўдным адкрыццём. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаў расповед Царык Алены Іосіфаўны – бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі пра дзяцінства класіка, пра яго любоў да роднай прыроды і пра тое, як звычайны хлопчык з леснічоўкі ператварыўся ў народнага паэта Беларусі. Экскурсія не была нуднай лекцыяй: дзеці актыўна ўключаліся ў гутарку і разгадвалі загадкі. Такое блізкае знаёмства з творчасцю аўтара стала важным крокам у фарміраванні нацыянальнай гонару. Такія сустрэчы прывіваюць дзецям любоў к роднай мове, вучаць паважаць гістарычнае мінулае сваёй краіны і выхоўваюць сапраўдных чытачоў, здольных цаніць вялікае друкаванае слова.
Мерапрыемства паказала, што спадчына Якуба Коласа застаецца жывой і блізкай нават для самага новага пакалення XXI стагоддзя. Пакідаючы музейны пакой, многія паабяцалі абавязкова вярнуцца сюды разам з бацькамі, а таксама ўзяць у бібліятэцы зборнікі вершаў паэта для хатняга чытання.








