Экскурсіі да Дня роднай мовы
20 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў музеі беларускай кнігі і музейным пакоі Алега Лойкі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа для вучняў 11 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма” прайшлі аглядныя экскурсіі. Удзельнікі пазнаёміліся з кніжнымі выданнямі і творчасцю пісьменнікаў-землякоў. Экскурсіі былі накіраваны на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў.





