Янка Купала. П’еса “Тутэйшыя”
![](https://slonimlibkolas.by/wp-content/uploads/2025/02/Янка-Купала.-З-кутка-жаданняў-зборнік.jpg)
.
Купала Я. З кутка жаданняў: вершы, паэмы, п’есы: для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Купала; уклад. В. Шніпа; прадм. В. Максімовіча. – Маст. літ., 2009. – 446 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу народнага паэта Беларусі Я. Купалы «З кутка жаданняў» увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы «Раскіданае гняздо» і «Тутэйшыя».
Трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) – апошняя па часе напісання п’еса Янкі Купалы. Дыялогі, мізансцэны, драматургічны канфлікт знікнуць з ягонай творчасці, як толькі новая ява – савецкая – запануе ў Беларусі. Вось такую суму змагарскага, палітычнага і паэтычнага досведу, плёну мараў і расчараванняў, пакутлівых роздумаў пра сучаснасць і будучыню Бацькаўшчыны рэалізоўваў Купала ў абагульняльным творы – «Тутэйшыя».
Урывак з п’есы:
М і к і т а. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. I я пастанавіў у сваей аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.
У 2025-ым годзе выданню трагікамедыі Янкі Купалы «Тутэйшыя» спаўняецца 100 гадоў.
Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка”. Кантактны тэлефон: 8 (01562) 4-58-17
У нашым Электронным кататогу вы можаце знайсці, у якім філіяле ёсць п’еса Янкі Купалы «Тутэйшыя, а таксама паглядзець іншыя творы аўтара, якія знаходзяцца ў фондзе нашай бібліятэкі.