Інтэлектуальная гульня «Каштоўныя крыніцы роднай мовы»
21 лютага з вучнямі ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна» бібліятэкар філіяла «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» да Міжнароднага дня роднай мовы правяла інтэлектуальную гульню «Каштоўныя крыніцы роднай мовы». Дзеці с першых слоў бібліятэкара дакрануліся да хараства, мілагучнасці роднай беларускай мовы: пачулі выдатныя вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і іншых аўтараў пра любоў да роднай мовы. З задавальненнем прадэманстравалі сваё веданне мовы ў гульнях: выконвалі заданні на шыфраванне тэксту, адгадванні загадак , рэбусаў. Вучні пазнаёміліся з вядомымі фразеалагізмамі і паказвалі іх з дапамогай мімікі і жэстаў, пагулялі у гульню на веданне назваў прадметаў старыны і сучаснасці на беларускай мове. Сваімі ведамі дзеці падцвердзілі, даказалі, што родная мова найдаражэйшая, найлепшая за ўсе мовы на свеце.