Інтэлектуальная гульня “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…”
Каб спрыяць стварэнню беларускамоўнага асяроддзя, якое садзейнічае далучэнню падлеткаў да роднай мовы, культуры, 21лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы”, да Міжнароднага дня роднай мовы для ўдзельнікаў аб’яднання “Юны дазнаўца” прайшла інтэлектуальная гульня “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…”. Школьнікі адкзвалі на пытанні віктарыны “Вялікія і славутыя”, “Падумай і адкажы”, перакладвалі словы “Паспрабуй перакладзі”; “Даведайся пра пісменніка” . З дапамогай QR-кодаў даведваліся пра беларускіх пісменнікаў. Знаёмства з кніжнай выставай “”Чытай па беларуску” выклікала зацікаўленасць дзяцей.








