Інтэлектуальны марафон “Родная мова – наш адзіны скарб”
21 лютага ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшоў інтэлектуальны марафон “Родная мова – наш адзіны скарб”, прымеркаваны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУ “Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж”. Трэццяк Ганна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, распавяла пра гісторыю свята. Прысутныя маглі пачуць, як гучыць наша родная беларуская мова ў вершах і песнях. Далей студэнты раздзяліліся на дзве каманды і змагаліся ў конкурсах, дзе трэба было перавесці словы на беларускую мову, працягнуть беларускія прыказкі, адгадаць загадкі-жарты і шмат іншага. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы за актыўны ўдзел.






