Інтэрактыўная гульня “Янка Купала: вядомы і невядомы”
У філіяле “Гарадская бібліятэка № 4” для прышкольнага лагера “Кадет” ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма” была праведзена інтэрактыўная гульня “Янка Купала: вядомы і невядомы” да 140-годдзя з дня нараджэння. Бібліятэкар Калюта Алена Іванаўна пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, з яе асноўнымі датамі і падзеямі. Дзеці даведаліся пра незвычайнага Купалу. Аўтар многа падарожнічаў, быў у розных краінах, адкуль прывозіў маленькія каменьчыкі (напамін пра мора). Вельмі зацікавіў той факт, што ён любіў модна і прыгожа апранацца. Па заканчэнню мерапрыемства дзеці былі задаволены і паабяцалі наведваць бібліятэку часцей.