Інфармацыйнае дасье “Планета дзяцінства”
5 сакавіка да 65-годдзя Уладзіміра Мазго ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна” прайшло інфармацыйнае дасье “Планета дзяцінства”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з творчасцю паэта, з вершаванымі загадкамі, скарагаворкамі і іншымі літаратурнымі забаўлянкамі. Усіх пасмяшылі казкі пра ката-марахода, пеўніка-спеўніка. Гумарыстычныя вершы ўзнялі настрой, вершы пра Радзіму, маму, родную прыроду настроілі на філасофскі лад.