120 гадоў з дня нараджэння Жылкі Уладзіміра Адамавіча
Уладзімір Жылка нарадзіўся 27 мая 1900 года ў вёсцы Макашы, якая зараз знаходзіцца ў Мінскай вобласці, у сям’і сялян. Пачатковую адукацыю будучы паэт атрымаў у Міры, а ў 1914 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Мінск, але застаўся там ненадоўга: падчас Першай сусветнай вайны сям’я Жылкаў збегла ў Тульскую губерню. Там Жылка вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай вучэльні. У 1917 годзе Жылкі зноў вяртаюцца ў Мінск.